Заўважаны чарговыя кур'ёзы на стадыёне "Дынама" (фота)
Заўважаны чарговыя кур'ёзы на мінскім стадыёне "Дынама", які нядаўна адкрыўся пасля рэканструкцыі. Фота змясціла група "Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" г. Мінск" у vk.com. На ім бачым, што на інфармацыйным шчыце прысутнічаюць арфаграфічная памылка і абдрукоўка. Прычым і ў беларускамоўным, і ў рускамоўным тэкстах: замест "памяшканні" — "помяшканні", замест "тренерские" — "тренеские".
Раней было заўважана, што дажджавыя трубы вывелі проста да сядзенняў. Таксама з'явіліся здымкі новых сядзенняў, якія ўжо абвальваюцца.
Фота: група "Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" г. Мінск" у vk.com.