У Беларусь разам з расійскімі войскамі завозяць боепрыпасы з Далёкага Усходу

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Ваяр
Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Ваяр

У Беларусь разам з расійскімі войскамі завозяць боепрыпасы з арсеналаў, якія знаходзяцца ў Прыморскім краі РФ — на Далёкім Усходзе. На вагонах ёсць пазнакі "выбуховыя матэрыялы", піша @belzhd_live.

Адна з групаў згаданых вагонаў была дастаўлена пад Ніжні Ноўгарад, адкуль іх і адпраўляюць у РБ: прычапляюць па 2-3 вагоны да ваенных цягнікоў. Два такія вагоны з боепрыпасамі 17 кастрычніка прыбылі на станцыю Палонка ў Баранавіцкі раён.

У РБ адбываецца разгортванне "рэгіянальнай групоўкі войскаў" Беларусі і Расіі. Афіцыйна заяўляецца, што расійскіх вайскоўцаў прыбудзе да 9 тысяч чалавек

У Беларусь разам з расійскімі войскамі завозяць боепрыпасы з Далёкага Усходу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі