У беларуса тройчы стралялі на вуліцы ў Бельгіі — незразумела, хто і навошта

Бельгія, Бруге / фота ілюстрацыйнае

Бельгія, Бруге / фота ілюстрацыйнае / pixabay

У 33-гадовага беларуса тройчы стралялі ў Бельгіі, калі ён курыў на вуліцы каля дзвярэй свайго дома, піша выданне "Беларусы і свет" са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Паводле звестак праваахоўнікаў, інцыдэнт адбыўся ў муніцыпалітэце Усходняя Фландрыя. Сам беларус кажа, што невядомы малады чалавек, праязджаючы міма на ровары, звярнуўся да яго на англійскай мове, а затым зрабіў у яго бок тры стрэлы.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу святой Лізаветы ў найбліжэйшым горадзе Зотэгем. У яго зафіксавалі два раненні ў нагу і неўзабаве дазволілі пайсці дадому.

Пракуратура пакуль не можа назваць матыў стралка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі