У беларусаў яшчэ адно срэбра на юнацкай Алімпіядзе

Беларускія спартсмены заваявалі шосты медаль на Першых летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры, паведамляе БелаПАН. У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы срэбра атрымала Арына Шарапа. Беларуска саступіла расіянцы Аляксандры Мяркулавай. Трэцяе месца заняла гімнастка з Нямеччыны. Такім чынам, на рахунку беларускай зборнай адзін залаты, чатыры срэбныя і адзін бронзавы медаль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі