У Беларусі аб’ём прамысловай вытворчасці вырас на 4,3%

У Беларусі аб’ём прамысловай вытворчасці вырас на 4,3%

У Беларусі аб’ём прамысловай вытворчасці вырас на 4,3%. Статыстычныя вынікі за студзень-сакавік 2017 года агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт. У першым квартале бягучага года аб’ём прамысловай вытворчасці склаў 21,1 млрд рублёў.

Адзначаецца, што індэкс прамысловай вытворчасці за сакавік 2017-га ў параўнанні ў сакавіком мінулага года павялічыўся на 6,7%, а ў параўнанні з лютым бягучага года — на 14%. Сярод 13 галінаў апрацоўчай прамысловасці аб’ём прамысловай вытворчасці вырас у 10. Найбольш у вытворчасці хімічных прадуктаў — на 23,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі