У Беларусі ад укусаў кляшчоў пацярпелі 1800 чалавек
У Беларусі ад укусаў кляшчоў пацярпелі больш за 1800 чалавек (на пачатак траўня). Столькі жыхароў нашай краіны звярнуліся па меддапамогу. Гэта больш, чым было ў гэты час летась. У большасці выпадкаў людзі пацярпелі ў лесе і ў сельскай мясцовасці (у населеных пунктах толькі 10-11% выпадкаў), паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што на раннюю актыўнасць кляшчоў паўплывалі высокія тэмпературы другой паловы вясны. Іх колькасць імкліва расце (у параўнанні з мінулым годам кляшчоў стала больш у 1,5 разы), становіцца больш і пацярпелых ад укусаў.
Пра тое, як сябе паводзіць на прыродзе, каб не стаць ахвярай кляшча, гл. тут.
Фота: БЕЛТА