У Беларусі адбыўся збой у працы банкаўскіх картак
Чарговы збой у працы банкаўскіх картак адбыўся ў Беларусі. Людзі не могуць ні расплаціцца за пакуркі ў крамах, ні набыць квіткі — як на чыгунцы, так і на метро.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр піша, што ў іх узніклі праблемы з абсталяваннем.
"ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" інфармуе аб праблеме, звязанай з частковай непрацаздольнасцю праграмна-тэхнічнага комплексу.
У цяперашні час прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення сэрвісу ў максімальна сціснутыя тэрміны", — гаворыцца на сайце ўстановы.
У 18:08 непаладкі ў працы абсталявання былі выпраўленыя.
Папярэдні раз праблема з працай картак была 31 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.