Банкаўскі працэсінгавы цэнтр: прычыны збою цяпер назваць не можам
У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры не могуць назваць прычыну сённяшняга збою ў працы праграмна-тэхнічнага комплексу.
"Магу прывесці вам аналогію. Часам ваш камп'ютар можа завісаць. Вы яго перазагружаеце. Але ці можаце вы назваць прычыну, чаму гэта адбылося? Не заўсёды. Аналагічна і тут", — заявілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе працэсінгавага цэнтру.
Супрацоўнікі запэўнілі, што рэгулярна праводзяць планавыя работы, пра якія загадзя папярэджвюць. Але часам адбываюцца збоі па незалежных ад супрацоўнікаў цэнтра прычынах.
Як паведамляла Еўрарадыё, збой у працы банкаўскіх картак адбыўся ў Беларусі зранку 31 траўня. На цяперашні момант не працуюць карткі ў метро, таксі, на чыгунцы і "Белпошце".
У працэсінгавым цэнтры падкрэслілі, што праблемы закранулі карткі не ўсіх банкаў: некаторых з іх маюць свае працэсінгі або могуць атрымліваць працэсінг у іншых банкаў.
Пры гэтым у прэс-службе цэнтра не змаглі сказаць, колькі часу зойме выпраўленне праблемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.