У Беларусі — праблемы з аплатай праз банкаўскія карткі

У Беларусі — праблемы з аплатай праз банкаўскія карткі

31 траўня ў мінскім метро немагчыма аплаціць праезд банкаўскімі карткамі. Прэс-служба метрапалітэна заяўляе пра тэхнічныя праблемы банкаўскай сістэмы. 

Таксама валідатары могуць не спрацоўваць пры бескантактавай аплаце на турнікетах.

Тым часам Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што ў яго з'явілася "праблема, звязаная з частковай непрацаздольнасцю праграмна-тэхнічнага комплексу". 

Чытачы Еўрарадыё паведамляюць, што ў іх узніклі праблемы з аплатай карткай праз тэрміналы і банкаматы "Беларусбанка". 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі