У Беларусі адмяніўся яшчэ адзін музычны фестываль
Афіша TOP FEST
У Беларусі адмяніўся яшчэ адзін музычны фестываль — TOP FEST. Гэта павінен быў быць новы мінскі опэн-эйр, з Лёшам Свікам, MARUV, Jony, GAYAZOV$ BROTHER$ і Фогелем.
— Большасць артыстаў расійскія: у іх канцэрты пераносяцца на восень, а фестывалі на наступны год. У буйнога артыста фестывалі распісаны на год-два наперад, і шукаць новую дату сёлета будзе складана, — расказаў Еўрарадыё прадстаўнік арганізатараў TOP FEST Яўген Шаўчук. — Да ўсяго, у другой палове лета будуць праходзіць і іншыя фэсты: "Рок за Баброў", "Вёска".
Некалькі дзён таму стала вядома пра перанос на наступны год (чытай: пра адмену сёлета) найбуйнейшага музычнага фестывалю Беларусі — LIDBEER. Усё праз COVID-19. Зрэшты, у Беларусі ёсць і фестывалі, арганізатары якіх не спяшаюцца з адменамі. Гэта, напрыклад, SPRAVA і Viva Braslav.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.