У Беларусі апублікаваны спіс прыцягнутых да адказнасці за дамоўныя матчы

У Беларусі апублікаваны спіс прыцягнутых да адказнасці за дамоўныя матчы

Апублікаваны спіс прыцягнутых да адказнасці за дамоўныя матчы. Беларуская федэрацыя футбола атрымала адпаведныя матэрыялы з Следчага камітэта. Як інфармуе прэс-служба БФФ, 10 сакавіка ў Мінску ў Доме футбола прайшла сустрэча прадстаўнікоў вышэйшай, першай і другой ліг чэмпяінату Беларусі, а таксама супрацоўнікаў Следчага камітэта. Футбольных функцыянераў азнаёмілі з дэталямі па справе аб маніпуляцыі спартыўнымі вынікамі. Як стала вядома, следчыя мерапрыемствы завершаныя, матэрыялы рыхтуюць да перадачы ў суд.

Праваахоўнікі працавалі паўтара года. Справа закранула 5 матчаў чэмпіянату краіны вышэйшай і першай ліг. Былі названыя 26 чалавек, якія ў той ці іншай ступені маюць дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. Гэта і футбалісты-інструктуры клубаў, і працаўнікі трэнерскіх штабоў, адміністрацый клубаў, адзін былы суддзя. У спісе найбольш прадстаўнікоў "Іслачы" — Макоўскі, Лебедзеў, Цішкевіч, Парываеў, Папуш, Рыжко, Алумона, Дзенісевіч, Макар. З "Ашмянаў-БГУФК" пяць чалавек — Жалудак, Палазнік, Саковіч, Гудзель, Жбанкоў. З "Луча" 7 чалавек — Сыраквашка, Шуманаў, Жураўлёў, Напорка, Мядзведзеў, Тарлікоўскі, Карпоўскі. З "Граніта" — Гаўрылаў. Названы былы гулец "Смаргоні" Крот, былы футбольны арбітр Савіцкі.

Следчы камітэт рэкамендаваў БФФ правесці з кіраўнікамі клубаў тлумачальную працу, каб прадухіліць аналагічныя ўчынкі ў будучым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі