У Беларусі болей за 19 тысяч чалавек маюць ВІЧ
У Беларусі болей за 19 тысяч чалавек жывуць з вірусам імунадэфіцыту чалавека. У 2017 годзе эпідэміёлагі паведамлялі пра 18 тысячаў носьбітаў ВІЧ-інфекцыі. Такія дадзеныя прыводзіць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя напярэдадні Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, што адзначаюць ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю траўня.
У Беларусі сёння часьцей за ўсё ВІЧ-інфекцыю выяўляюць ва ўзроставай групе 30 — 34 гады (22%), 35 — 39 гадоў (22%) і 40 — 44 гады (14,5%). У асноўным інфікаванне адбываецца палавым шляхам. За чатыры месяцы 2018 года больш за 80% усіх новых выпадкаў, выяўленых у краіне, прыпадае на долю полавага шляху перадачы ВІЧ.
Важным чыннікам прафілактыкі і лекавання з’яўляецца своечасовае тэставанне і ранняе выяўленне віруса. З гэтай мэтай у краіне актыўна праводзіцца кампанія па прыцягненні да тэставання і саматэставанне на ВІЧ, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.