У Беларусі да 2025 года плануюць пабудаваць ІТ-краіну

У Беларусі да 2025 года плануюць пабудаваць ІТ-краіну

У Беларусі да 2025 года плануюць пабудаваць ІТ-краіну. Пра такую задачу распавёў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой. У сераду ён выступіў на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

"У сярэднетэрміновай перспектыве, на гарызонце 2025 года, мы павінны вырашыць маштабную задачу пабудовы IT-краіны, цытуе словы Крутога БЕЛТА. — Павінны быць рэальныя, бачныя вынікі, якія мы можам паказаць не толькі нашаму грамадству, але і на міжнароднай арэне".

Нядаўна беларускі прэм'ер Сяргей Румас выступіў у Алматы на форуме "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі"з дакладам "IT-сфера — нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі". Летась экспарт камп'ютарных, тэлекамунікацыйных, інфармацыйных паслуг у нашай краіне павялічыўся больш чым на 21%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі