У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі

У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі

У Беларусі да канца бягучага тыдня захаваецца цёплае, а часам і спякотнае надвор'е з дажджамі. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя залевы.

Як піша ў Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, у аўторак, 21 чэрвеня, амаль па ўсёй нашай краіны прагназуюцца дажджы, месцамі — моцныя. Удзень у Гомельскай вобласці магчымы град, падчас навальніц не выключана шквалістае ўзмацненне ветру — парывы да 15-20 метраў за секунду. Калі ўначы будзе 15-22 градусы вышэй за нуль, дык удзень — 23-29 цяпла (на Гомельшчыне — да плюс 30-34).

У сераду, 22 чэрвеня, дажджы і навальніцы пройдуць уначы амаль па ўсёй Беларусі, удзень — толькі на паўднёвым усходзе. У начныя гадзіны чакаецца 13-19 градусаў са знакам плюс (у Гомельскай вобласці — плюс 20-22), у дзённыя — 23-29 цяпла (на паўднёвым усходзе — да 30-34 цяпла).

Ад чацвярга, 23 чэрвеня, ападкі будуць магчымыя толькі месцамі. Уначы тэмпература паветра складзе ад 13 да 20 градусаў вышэй за нуль, удзень — плюс 23-29, на поўдні краіны — 30-32 цяпла. У пятніцу і суботу ў начныя гадзіны будзе ад 14 да 20 градусаў, у дзённыя гадзіны — 25-32 градусы са знакам плюс. У нядзелю, 26 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца толькі на захадзе Беларусі. Уначы будзе ад 17 да 22 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 27 да 32 цяпла (у Брэсцкай вобласці — да плюс 34).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі