У Беларусі даражэе праезд чыгункай

У Беларусі даражэе праезд чыгункай

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам. Гэта робіцца ў адпаведнасці пастановай №61, якую Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняло 21 снежня 2017 года. 

Праезд пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях стане даражэйшы на 2-6% — ён павялічыцца да наміналу, зручнага для аплаты. Гэтае павышэнне набывае моц 20 сакавіка, інфармуе БЕЛТА.

З 1 красавіка вырастуць тарыфы на праезд чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях. Яны павялічацца на 24% і 32% адпаведна.

У МАРГ кажуць, што на сёння насельніцтва кампенсуе не больш за 20% выдаткаў на перавозкі чыгуначным транспартам. Бюджэтныя субсідыі на гэтыя паслугі не даюцца.

Папярэдні раз праезд чыгункай даражэў у 2015 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі