У Беларусі ліквідуюць дабрачынны фонд "Вяртанне"
Сімволіка фонду "Вяртанне" / старонка фонду "Вконтакте"
У Беларусі ліквідуюць дабрачынны фонд "Вяртанне", паведамляе Беларускі ПЭН. Ліквідацыя прызначаная на 25 кастрычніка.
Фонд "Вяртанне" спрыяў развіццю беларускай культуры, навукі і адукацыі. Фонд выступаў спонсарам такіх музычных конкурсаў, як "Заспявай.by", "Песні.by", а таксама дапамагаў у арганізацыі шэрагу недзяржаўных літаратурных прэмій ("Дэбют", прэміі Ежы Гедройця, Карласа Шэрмана, Цёткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.