У Беларусі могуць увесці вусны экзамен для абітурыентаў некаторых ВНУ

Сёлета вусны экзамен здавалі абітурыенты, якія паступалі ў ВНУ па мэтавым наборы / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Сёлета вусны экзамен здавалі абітурыенты, якія паступалі ў ВНУ па мэтавым наборы / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Беларускія чыноўнікі працягваюць эксперыментаваць з арганізацыяй уступнай кампаніі ў ВНУ. Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што "ў Беларусі гатовыя разгледзець магчымасць увядзення вуснага экзамену ў дадатак да цэнтралізаванага". Гэтае выпрабаванне задумалі для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на сацыяльна-гуманітарныя спецыяльнасці.  Іванец спаслаўся на меркаванне настаўнікаў, якія ў гэтым годзе прымалі экзамен у мэтавікоў. На іх думку, "гэта вельмі добрая форма кантролю ведаў абітурыентаў".

"Мы лічым, сёння сістэма адукацыі гатовая разгледзець магчымасць, у першую чаргу для сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, увядзення вуснага экзамену ў дадатак да цэнтралізаванага", — сказаў Іванец.

Сёлета, нагадаем, уступная кампанія праходзіць паводле абноўленых правілаў. Выпускнікі 11-х класаў здавалі два цэнтралізаваныя экзамены. Адзін быў абавязковым — па беларускай або рускай мове, другі — на выбар. Тым, хто планаваў паступаць у ВНУ, трэба было здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ. Складаныя падлікі балаў на ЦЭ сёлета справакавалі сур'ёзную незадаволенасць выпускнікоў і іх бацькоў. 
Нагадаем, 2 снежня 2022 года на нарадзе па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць рэформы ў адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі