У Беларусі набыў моц новы антынаркатычны закон (відэа)

У Беларусі з 4 лютага набывае моц закон, які ўносіць змены ў Крымінальны кодэкс што да процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Закон быў прыняты для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з дэкрэтам нумар 6 “Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, інфармуе БЕЛТА.

Папраўкі ў КК былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў і ўзгодненыя Саветам Рэспублікі 15 студзеня. Кіраўнік краіны падпісаў закон 29 студзеня.

У прыватнасці, закон зніжае мінімальны ўзрост, з якога наступае адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў, з 16 да 14 гадоў. Таксама карэктуецца артыкул 57, які ў новай рэдакцыі вызначае верхнюю планку пакарання за злачынствы ў гэтай сферы — 25 гадоў пазбаўлення волі.

Закон таксама ўскладняе выраб і распаўсюд гэтак званых “легальных” версій забароненых рэчываў.

Акрамя таго, папраўкі змяняюць і артыкул 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), які ў новым варыянце прадугледжвае пакаранне і за продаж або перадачу наркотыку заведама непаўналетняму. За такія дзеянні вінаваты можа атрымаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Папраўкі ўводзяць і іншыя карэкціроўкі у КК, якія адпавядаюць ужо дзеючаму дэкрэту нумар 6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі