У Беларусі налічылі амаль 15 тысяч электрамабіляў

У Беларусі ствараецца шырокая сетка электразараднай інфраструктуры

У Беларусі ствараецца шырокая сетка электразараднай інфраструктуры / sb.by

У Беларусі налічылі амаль 15 тысяч электрамабіляў. Пра гэта ў пятніцу заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.

"Агульная колькасць аўтамабіляў з электрычнымі рухавікамі ў краіне набліжаецца да 15 тысяч пры тэмпах росту больш за 200% за год, — кажа Мароз. — Мы чакаем, што ў 2024 годзе гэты адсотак не знізіцца".

У чэрвені 2024-га тагачасны міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч гаварыў, што ў нашай краіне налічваецца 10 тысяч электрамабіляў. Атрымліваецца, што сітуацыя імкліва змянілася, альбо электрамабілі проста пералічылі.

Паводле даных Белстата, у 2023-м грамадзяне РБ мелі ва ўласнасці 6413 электрамабіляў. Амаль палова з іх — жыхары сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі