У Беларусі пачалася прыёмная кампанія ў ВНУ

Прыём дакументаў у беларускія ВНУ / БЕЛТА
Прыём дакументаў у беларускія ВНУ / БЕЛТА

З 25 ліпеня ў Беларусі пачалася прыёмная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ужо сёння абітурыенты могуць падаваць дакументы ў ВНУ на бюджэтную і платную форму навучання, паведамляе БЕЛТА.

Прыём дакументаў на бюджэт будзе доўжыцца да 31 ліпеня. Унутраныя уступныя іспыты пройдуць з 1 па 7 жніўня. Залічэнне на бюджэт плануецца завяршыць 11 жніўня. Пры наяўнасці вакантных месцаў з 12 па 14 жніўня будзе праведзены дадатковы набор на бюджэтную форму. 

Прыём на платную форму навучання да 15 жніўня, залічэнне па 17 жніўня.

"У гэтым годзе на ўзровень вышэйшай адукацыі першай ступені плануецца прыняць каля 55 тысяч чалавек", — распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Зараз працягваецца прыём дакументаў і на іншыя ўзроўні прафесійнай адукацыі. У ПТВ прыёмная кампанія стартавала 15 чэрвеня, сярэдне спецыяльныя ўстановы — 20 ліпеня. Плануецца, што туды набяруць каля 70 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі