У Беларусі пачалі штрафаваць ІП, якія працягнулі працаваць без юрыдычнай асобы

Сложно быть ИП в Беларуси
Эканамічны суд Мінскай вобласці аштрафаваў індывідуальнага прадпрымальніка са Стаўбцоўскага раёна за ажыццяўленне дзейнасці без утварэння юрыдычнай асобы. Таксама ў ІП была канфіскаваная частка даходу, піша OfficeLife.
Па беларускім заканадаўстве ІП, чый сукупны даход у 2024 годзе перавысіў 500 тысяч рублёў, не мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы. Юрыдычную асобу трэба стварыць з 1 студзеня каляндарнага года, наступнага за каляндарным годам, у якім утварылася такое перавышэнне. Гэтую норму прынялі ў канцы 2023 года, а прымяняць на практыцы пачалі з 1 студзеня 2025-га.
У гэтым выпадку прадпрымальнік не стаў адкрываць юрыдычную асобу і нейкі час працягваў працаваць. Парушэнне выявілі падчас праверкі, якая пачалася пасля таго, як ІП вырашыла ўсё ж выканаць закон і спыніць сваю дзейнасць.
Суд пакараў ІП штрафам у 20 базавых велічыняў (цяпер гэта 840 рублёў) і канфіскацыяй 50% даходу, атрыманага ад забароненай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.