У Беларусі пачалі выпускаць снарады для "БегГрада"

У Беларусі пачалі выпускаць снарады для "БегГрада"

Узброеныя сілы Беларусі прымаюць на ўзбраенне новыя снарады для рэактыўных сістэм залпавага агню "БелГрад". Пра гэта паведаміў намеснік начальніка канструктарска-тэхналагічнага ўпраўлення завода дакладнай механікі "Дзяржынск" Юрый Анікееў. Як інфармуе БелаПАН, дадзеная распрацоўка выканана беларускім прадпрыемствам разам з расійскім навукова-вытворчым аб'яднаннем "Сплаў".

Летась на ўзбраенне беларускага войска прынялі два 122-міліметровыя рэактыўныя снарады (на 34 км і на 40 км). У 2017 годзе на ўзбраенне прымуць рэактыўны снарад далёкасцю 22 км.

Дарэчы, сёлета ў Беларусі плануецца пачаць выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню В-300 "Паланэз" з далёкасцю паражэння да 300 кіламетраў. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. На сённяшні дзень на ўзбраенні беларускага войска знаходзіцца дывізіён "Паланэза" мадыфікацыі В-200 з далёкасцю стральбы да 200 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі