У Беларусі пачаўся прыём дакументаў у ССНУ
Абітурыент падае дакументы ў ВНУ / @MinobrofBelarus
У Беларусі стартаваў прыём дакументаў у сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ), нагадвае Міністэрства адукацыі краіны. Падаваць дакументы могуць выпускнікі 9-х і 11-х класаў, а таксама ўладальнікі прафесійна-тэхнічнай агульнай сярэдняй адукацыі і "замежнікі, якія залічваюцца ва ўстановы адукацыі на аснове міжнародных дамоваў".
Прыём дакументаў у выпускнікоў 9-х класаў, якія плануюць вучыцца бясплатна, заканчваецца 3 жніўня. У будучых "платнікаў" дакументы будуць прымаць да 14 жніўня.
Дакументы ва ўладальнікаў атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі будуць прымаць да 12 жніўня (у тых, хто прэтэндуе на бясплатнае месца) і да 17 (у "платнікаў").
Экзамены пройдуць для былых дзевяцікласнікаў з 4 па 8 жніўня, для выпускнікоў 11-га класа — з 13 па 15 жніўня.
Залічэнне тых, хто паступае на бюджэт пасля 9-га класа, завершыцца 10 жніўня, абітурыентаў пасля 11-га — 16 жніўня. На платную форму навучання — адпаведна 16 і 18 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.