У Беларусі пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ

БНТУ / ілюстрацыйнае фота mlyn.by
БНТУ / ілюстрацыйнае фота mlyn.by

Сёння пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ на вочнае навучанне. Дакументы прымаюць як на бюджэтнае, так і на платнае аддзяленне. Вызначыцца з выбарам на большую частку спецыяльнасцяў можна да 25 ліпеня. На ваенныя, сельскагаспадарчыя і некаторыя іншыя спецыяльнасці дакументы будуць прымаць да 27 ліпеня. У завочнікаў будуць прымаць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.

Уступныя іспыты ў большасці ВНУ, акрамя ўніверсітэта МНС і ваеннага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта Янкі Купалы, адбудуцца з 26 ліпеня па 2 жніўня. Сёлета беларускія ВНУ плануюць прыняць больш за 52 тысячы абітурыентаў, у тым ліку на бюджэтныя аддзяленні — 28,4 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі