У Беларусі пачынаецца рэпетыцыйнае тэставанне
Рэпетыцыйнае тэставанне 2019/2020 навучальнага года пачынаецца ў Беларусі. Яго першы этап пройдзе ў кастрычніку-снежні, паведамляецца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Ахвочыя прыняць удзел у рэпетыцыйным тэставанні павінны зарэгістравацца ў онлайн-рэжыме праз адзіную сістэму ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэставання. З падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце РІКВ у раздзеле "Рэпетыцыйнае тэставанне" — "Памятка ўдзельніку РТ".
Удзельнікі тэставання могуць паспрабаваць свае сілы па 15 вучэбных прадметах за курс сярэдняй школы: беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), грамадазнаўства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.