У Беларусі пачынаецца вакцынацыя ад каранавіруса

Вакцына / Яндекс
Вакцына / Яндекс

 

29 снежня ў Беларусь прыбыла першая партыя расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спутник V". Паводле інфармацыі міністэрства аховы здароўя, сёння ж і пачнецца масавая вакцынацыя беларусаў.

— Першымі будуць вакцынаваныя медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку — заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо створана сістэма захоўвання вакцыны і закуплена медыцынскае абсталяванне для яе транспарціроўкі.

Нагадаем, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая афіцыйна зарэгістравала "Спутник V", і першай краінай, дзе пачынаецца масавая вакцынацыя гэтым прэпаратам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі