У Беларусі пацяплее з серады

У Беларусі пацяплее з серады

У Беларусі пацяплее з серады. Пра гэта ў Facebook напісаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у аўторак, 26 красавіка, у краіне захаваецца дажджлівае і халоднае надвор'е. Амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы (на ўсходзе — моцныя), а ў начныя гадзіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса са знакам плюс на захадзе да 10 цяпла па ўсходзе, удзень — 6-12 градусаў вышэй за нуль (на ўсходзе — да 14 градусаў).

З 27 красавіка дажджоў стане менш, надвор'е будзе паляпшацца. У сераду ўначы прагназуецца 1-7 цяпла (пры праясненнях — да мінус 3), удзень — 10-17 градусаў са знакам плюс. У чацвер, 28 красавіка, удзень магчымыя навальніцы, дажджы пройдуць толькі месцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 7 градусаў са знакам плюс, удзень — 13-19 цяпла (на захадзе краіны — 7-12 градусаў вышэй за нуль).

У пятніцу, 29 красавіка, умовы надвор'я істотна не зменяцца. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах. У суботу, 30 красавіка, дажджы і навальніцы пройдуць пераважна ў Брэсцкай вобласці. У начныя гадзіны прагназуецца 1-8 цяпла, удзень — 8-15 (у Гомельскай вобласці — 17-18 цяпла). У нядзелю, 1 траўня, дажджы і навальніцы магчымыя месцамі. Уначы чакаецца 2-9 градусаў са знакам плюс, удзень — 8-15 цяпла, на Гомельшчыне — 16-20.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі