У Беларусі павялічаны памер дапамогі па дагляду за дзецьмі

У нашай краіне павялічаны памер дапамогі па дагляду за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ён узрастае на 15% і з 1 студзеня складае 148,5 тысячы рублёў.  Гэтая мера накіраваная на ўзмацненне дзяржаўнай падтрымкі сем’яў у вельмі адказны і складаны перыяд выхавання дзяцей, паведамляе газета “Рэспубліка”.

Чакаецца, што ў наступным годзе дапамога выраўняецца з бюджэтам пражытковага мінімума, інфармуе тэлеканал ОНТ.

Адзначым, што цяпер у Беларусі больш за 274 тысячы  дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі