У Беларусі перапісаліся 4 мільёны 884 тысяч чалавек
У Беларусі ў перапісе насельніцтва прынялі ўдзел 4 мільёны 884,3 тысячы чалавек. Такія звесткі станам на 9:00 20 кастрычніка публікуе Белстат.
Актыўней за ўсё перапіс ідзе ў Мінску — тут сабралі звесткі ў 1 мільёна 21 тысячы рэспандэнтаў. Меней за ўсё перапісных анкет запоўнена ў Магілёўскай вобласці — 459,1 тысячы.
18 кастрычніка скончыўся анлайн-перапіс, у якім прынялі ўдзел крыху болей за 2 мільёны беларусаў. Цяпер перапісныя анкеты можна запоўніць на стацыянарных участках. З панядзелка пачнуць працаваць перапісчыкі, якія будуць прыходзіць па месцы жыхарства грамадзянаў з перапіснымі лістамі.