У Беларусі перастала зніжацца колькасць ІП

У Беларусі перастала зніжацца колькасць ІП

У Беларусі перастала зніжацца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Як піша TUT.by, за першае паўгоддзе сёлета іх стала болей на 1% сумарна па краіне. Калі на 1 студзеня іх было 236 138, то на 1 чэрвеня стала 238 531. Раней цягам трох год колькасць ІП толькі скарачалася.

За мінулы год дробных бізнесоўцаў стала меней на 143, за 2016 год — адразу на 4 786, за 2015 — на 8 171. Пры гэтым да 2014 года колькасць ІП штогод расла прыкладна на дзясятак тысяч.

У 2015 годзе быў прыняты ўказ № 222, які значна ўскладніў жыццё прадпрымальнікам, што гандлявалі вопраткай. З’яўленне гэтага дакумента выклікала пратэсты, але таксама прымусіла многіх згарнуць бізнэс.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі