У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў каранавіруса
У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў каранавіруса. За мінулыя суткі іх 127 (напярэдадні было +126, а да таго — +84), а агулам ужо 68 503, паведамляе 6 жніўня ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Памерлі яшчэ тры чалавекі (як і ў сераду, і ў аўторак), іх ужо 580.
З бальніц выпісалі 63 756 чалавек (+331, у папярэдні дзень было +262, а раней — +217).
Сцвярджаецца, што праведзены 1 мільён 344 тысячы 303 тэсты на каранавірус (+9435, у папярэднія суткі было +9092).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.