З Дзедам марозам і "аліўкамі": як прайшоў "Марш народнага трыбунала"

З Дзедам марозам і "аліўкамі": як прайшоў "Марш народнага трыбунала"

У 134-ы дзень пратэстаў беларусы выйшлі на Марш народнага трыбуналу. Гэтым разам пратэстоўцы змянілі тактыку: жыхары Мінска выходзілі на шпацыр не толькі ў розных раёнах і месцах, але і ў розны час.

На відэа калона пратэстоўцаў ідзе па Сухараве сёння раніцай.

У раёне Уручча прыхільнікі дзейнай улады і сілавікоў сустракалі калону з ваеннага гарадка, размахваючы чырвона-зялёнымі сцягамі. Сабралася іх там не шмат.

А каля МТЗ была заўважана калона трактароў, якая пад песню "Любімую не аддаюць" павольна рухалася па горадзе ў бок Віцебска. На кожным з іх — чырвона-зялёны сцяг.

Паводле удзельнікаў маршаў, сёння сілавікі не паспявалі своечасова даехаць да месца перамяшчэння калон пратэстоўцаў. У некаторых раёнах марш праходзіў пад музычнае суправаджэнне.

Калона пратэстоўцаў на Паўднёвым Захадзе ідзе пад грукат барабанаў.

Сённяшні марш займеў пераднавагодні каларыт — да пратэстоўцаў далучыўся Дзед Мароз! 

Па мінскіх дварах гуляла безліч калон. Буйныя былі заўважаныя ў Серабранцы, Паўднёвым Захадзе, на Каскадзе і Гарадскім вале. На вале, дарэчы, буў хапун. Адзін падпалкоўнік так стараўся затрымаць жанчыну, што паваліўся разам з ёй.

А іншыя мінчукі працягвалі ганяць ва ўсю моц. Гэтым разам яны намалявалі трэкам "Пагоню" ў Прылепскім заказніку, што на поўнач ад Мінска. На ўсё пра ўсё спатрэбілася 4 гадзіны.

"Чакалі лёгкай прагулкі і прыгожага трэку, атрымалі пякельны трэйль на бездарожжы і кустах. І не такі прыгожы трэк) Але ўсё роўна было добра!" — распавядае адзін з атлетаў.

А вось як на Гарадскім вале пратэстоўцы выйшлі на дарогу.

Увогуле вулічная актыўнасць пратэстоўцаў працягваецца дагэтуль. Ланцугі, акцыі салідарнасці, вечаровыя гулянні адбываюцца ў розных месцах і гарадах. МУС заявіла, што затрымала сёння каля 100 чалавек, патлумачыўшы такі мінімум "невялікімі групамі пратэстоўцаў". Пры гэтым не патлумачыла, навошта хапала людзей, якія проста ішлі па вуліцы ці двары (у сеціве шмат такіх відэа). У спісах валанцёраў на 19:25 значацца 133 прозвішчы.

Метро, дарэчы, сёння не закрывалі, інтэрнет не адрубалі. Але на ўсялякі выпадак на праспекце Незалежнасці выставілі людзей у чорным і аліўкавым — невялікімі групамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі