У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, агулам іх 121
У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта затрыманыя ў межах крымінальнай справы па артыкуле "Масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК): Іван Багдзевіч, Раман Гваздзёлка, Дзмітрый Дубкоў, Валерый Каленчыц, Дзмітрый Канапелька, Раман Канановіч, Юрый Кузьміч, Марыя Несцерава, Павел Няпеўны, Яўген Прапольскі, Цімур Рызапур, Віктар Сядоў. Таксама ў гэты лік уваходзяць фігуранты крымінальнай справы, распачатай па артыкуле "Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак" (арт. 342 КК) Максім Бабіч (непаўнагадовы), Дзяніс Гуцін, Дзяніс Дземух, Яўген Дзмітрыеў, Вольга Класкоўская, Кірыл Паўлавец, Ігар Пражэннікаў.
Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе вызваліць іх з-пад варты і спыніць крымінальны пераслед.
На 5 лістапада ў Беларусі налічваецца 121 палітвязень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.