У Беларусі пяты дзень запар больш за 900 новых заражэнняў COVID-19 за суткі
Шпіталізацыя пацыента з падазрэннем на COVD-19 / Reuters
Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, на 10 траўня выяўлена 22973 выпадкі COVID-19. За апошнія 24 гадзіны іх колькасць павялічылася на 921. Гэта пяты дзень запар, калі ў Беларусі фіксуецца больш за 900 новых заражэнняў COVID-19 за суткі.
Па стане на 10 траўня выпісаныя 6406 пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. З іх паправіліся 6275 пацыентаў, памёр 131 чалавек.
У 38 лабараторыях за суткі праведзена 11772 тэстаў. Усяго з 23 студзеня, калі ў Беларусі пачалі браць аналізы на каранавірусную інфекцыю, праведзена 263543 тэстаў. Другія суткі колькасць праведзеных тэст-даследаванняў перавышае 10 тысяч. Аднак доля новых выпадкаў COVID-19, якія яны дазваляюць выяўляць, пятыя суткі запар зніжаецца. За апошнія суткі гэта крыху менш за 8%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.