У Беларусі расце колькасць памерлых ад каранавіруса
У Беларусі расце колькасць памерлых ад каранавіруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі іх было 4 (напярэдадні — +3), агулам ахвяр ужо 599.
Павялічылася і колькасць новых выпадкаў каранавіруса. За суткі іх было зарэгістравана 101 (напярэдадні — +97), агулам — 69203.
З бальніц выпісалі 66178 чалавек (+285, у папярэднія суткі было +674).
Ужо праведзены 1 мільён 392 тысячы 662 тэсты на каранавірус (+8636, у папярэднія суткі было +6486).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.