У Беларусі распрацаваная праграма развіцця фінансавага рынку
У Беларусі распрацаваная праграма развіцця фінансавага рынку. У бліжэйшы час яе прадставіць на разгляд грамадскасці Нацыянальны банк, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні праўлення Тарас Надольны.
Паводле яго слоў, у праграме, сярод іншага, могуць быць адлюстраваныя пытанні стварэння хэдж-фондаў, планы па стварэнні нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў.
У Адміністрацыі прэзідэнта знаходзіцца праект указа аб атрыманні Нацбанкам функцый мегарэгулятара фінансавага рынку. Таксама рыхтуецца стварэнне міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі.
Фота: БЕЛТА