У Беларусі рэзкі ўсплёск COVID-19: +552 новых выпадкі за суткі
У Беларусі рэзкі ўсплёск COVID-19. За суткі зафіксавына +552 новых выпадкі. Апошні раз такая колькасць фіксавалася 22 чэрвеня.
Па стане на суботу, 10 кастрычніка, 76 983 пацыента, у якіх раней быў дыягнаставаны каранавирус, ачунялі і былі выпісаныя.
На ўліку зарэгістраваныя 83 тысячы 023 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго было праведзена 2 мільёна 048 тысяч 355 выпрабаванняў, свярджае Мінздароўя.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі у Беларусі памёр 891 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.