У Беларусі рыхтуюцца змены ў падатковае заканадаўства

У Беларусі створана рабочая група, якая зоймецца распрацоўкай зменаў у падатковае заканадаўства. Пра гэта 9 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.  

Паводле яго слоў, у створаную групу ўвайшлі супрацоўнікі Генпракуратуры, Савета бяспекі, Міністэрства па падатках і зборах, Адміністрацыі прэзідэнта. Канюк адзначыў, што калі да карупцыйных злачынстваў у нашым грамадстве адносяцца негатыўна, дык да падатковых злачынстваў такіх адносінаў няма.

Генпракурор звярнуў увагу на той факт, што ў нашай краіне за парушэнні падатковага заканадаўства мінімальна штрафуюць, хаця за падобнае ў некаторых краінах замежжа штраф у дзясяткі раз большы.

Кожная 5-я здзелка з расійскім бокам заключаецца з ілжывай структурай

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі