У Беларусі шосты дзень запар больш за 900 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі шосты дзень запар больш за 900 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі шосты дзень запар больш за 900 новых выпадкаў COVID-19. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, на раніцу 11 траўня ў нашай краіне зарэгістравана 23906 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам. За суткі дадаліся 933 (учора было +921).

За апошнія суткі дадаліся яшчэ чатыры ахвяры, агулам колькасць памерлых складае 135 чалавек.

Паправіўся і выпісаны ўжо 6531 пацыент (+125). Праведзена ўжо крыху больш за 274 тысяч тэстаў, за апошнія суткі — 10,5 тысячы (у папярэднія суткі — 11,7 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі