У Беларусі сілавікі разграмілі кватэру прэс-сакратара палка Каліноўскага

Бяссільная злосць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Бяссільная злосць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі сілавікі разграмілі кватэру прэс-сакратара палка Каліноўскага Крысціны "Чабор". Відэа пра гэта яны змясцілі ў сваіх тг-каналах. Падобныя акцыі застрашвання пачаліся пасля выбараў 2020-га на хвалі здушэння масавых пратэстаў, але сістэмна праводзяцца з вясны 2022-га. Карныя структуры не могуць дабрацца да палітэмігрантаў у краінах ЕС, да добраахвотнікаў ва Украіне, і ў бяссільнай злосці ламаюць, псуюць мэблю ў іх кватэрах, ці кватэрах іх сваякоў (да гэтага яшчэ дадаліся завочныя суды).

Раней былі разгромлены кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька. Быў разгромлены дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі