Невядомыя ў масках разграмілі кватэру экс-пракурора Яўгена Бабака
10 чэверня нечакана знікла сувязь з экс-пракурорам Яўгенам Бабаком. Ён сядзеў дома з каранавірусам.
Брат, які прыехаў яго праведаць, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы, піша "Наша Ніва".
Суседзі распавялі, што зранку да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі. Дзе ён знаходзіцца цяпер і хто праводзіў затрыманне, невядома. Сваякам ніхто нічога не паведаміў.
Бабак быў памочнікам пракурора Першамайскага раёна Мінска. У жніўні 2020-га ён хацеў пачаць праверку па па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ. Аднак яго прадпісанне праігнаравалі.
Пасля гэтага мужчына заявіў, што не можа працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконне на вуліцах.
Пасля звальнення з пракуратуры ён працаваў ІТ-кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.