У Беларусі скасуюць талоны да пасведчання кіроўцы
У Беларусі скасуюць талоны да пасведчання кіроўцы і сертыфікаты аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартнага сродку. 30 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 492, які спрашчае адміністрацыйныя працэдуры. Ім рэгламентуецца і працэдура выдачы міжнароднага пасведчання кіроўцы, што анансавалася ўжо некалькі гадоў.
Дакумент замацоўвае права грамадзяніна выкарыстоўваць пры звароце ў падатковыя органы копіі пашпарта. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы звяртае ўвагу на тое, што згаданае новаўвядзенне дазваляе падаваць заявы ў пісьмовым і электронным выглядзе.
Таксама скарачаюцца тэрміны пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Указам спрашчаецца парадак пастаноўкі на консульскі ўлік. У Беларусі адмовяцца ад спагнання грошай за рэгістрацыю замежнікаў, якія часова прыязджаюць у нашу краіну. Але ім трэба будзе звярнуцца па рэгістрацыю праз адзіны партал электронных паслуг.
Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя новаўвядзенні можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.