У Беларусі стала 555 палітвязняў
Правабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, паведамляе сайт "Вясна". Гэта людзі пазбаўленыя волі за абразу кіраўніка дзяржавы, міліцыянтаў і суддзяў, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Вячаслаў Караткевіч — асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку;
Аляксандр Бычкоўскі — асуджаны на паўтара года абмежавання волі за абразу прадстаўніка ўлады;
Павел Семаковіч — асуджаны на тры гады абмежавання волі за спальванне дзяржаўнага сцяга;
Яўген Каральчук — асуджаны на год пазбаўлення волі за знявагу дзяржаўных сімвалаў;
Яўген Пашалюк — асуджаны на два гады абмежавання волі;
Ігар Фалецкі — асуджаны на адзін год калоніі за абразу Лукашэнкі і абразу прадстаўніка ўлады;
Міхаіл Гулідаў — асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады і незаконныя дзеянні ў дачыненні да маемасці, падвергнутай вопісу ці арышту.
Праваабаронцы лічаць гэтыя прысуды палітычна матываванымі і патрабуюць вызваліць гэтых людзей і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць вызваліць іншых палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне.
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), ГА “Беларуская ассацыяцыя журналістаў”, Беларускі ПЭН-цэнтр, "Ініцыятыва FORB", цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, РГА "Прававая ініцыятыва”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
На сёння ў Беларусі 555 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.