У Беларусі страйкуе 140 тысяч прадпрымальнікаў – Віктар Гарбачоў

70% прадпрымальнікаў удзельнічалі ў пятніцу ў страйку, які з 1 студзеня праходзіць па ўсёй краіне.

Паколькі дзеянне прэзідэнцкага ўказа № 760 не прыпынена, застаецца ў сіле прынятае прадпрымальнікамі рашэнне пра правядзенне мітынга пратэста 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Пра гэта заявіў Віктар Гарбачоў, старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.

Паводле звестак Гарбачова, страйкуе каля 140 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. У Мінску не выходзяць на працу ад 30 да 80% ІП.

Гарбачоў заўважае, што цяперашні пратэст прадпрымальнікаў – самы магутны і самы кансалідаваны за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Гэта, на яго думку, палохае ўладу і прымушае яе, прынамсі, ствараць бачнасць пошуку кампрамісу.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі