У Беларусі ствараецца альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці

У Беларусі ствараецца альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці

У Беларусі ствараецца альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці. Пра гэта ў інтэрв’ю “Народнай волі” паведаміла праваабаронца Наталля Басалыга-Гарачка. Яна кажа, што новая арганізацыя будзе адрознівацца ад існуючага аб’яднання “Маці салдатаў”, якую называе “ручным падраздзяленнем Міністэрства абароны”.

Басалыга-Гарачка кажа, што была 1 лістапада ў Генштабе Мінабароны, выклала і абгрунтавала ідэю пра альтэрнатыўны Камітэт салдацкіх маці — “паставіла вайскоўцаў перад фактам”, што той будзе створаны. У Мінабароны, кажа яна, “сустрэла паразуменне”. Афіцыйнага адказу яна чакае на пачатку снежня.

Праваабаронца адзначае, што смерць Аляксандра Коржыча ў Печах паказала праблемы ў беларускім войску. Нядаўна з войска вярнуўся яе ўласны сын Іван: малады чалавек дагэтуль “выходзіць з армейскага стану”, бо “быццам быў не ў арміі, а ў турме”.

Камітэт пойдзе на дзяржаўную рэгістрацыю і мае працаваць разам з Мінабароны над паляпшэннем умоваў службы, кажа праваабаронца, і “ні ў якім разе не збіраецца ганьбіць войска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі