У Беларусі судзяць кітайца, які кінуўся на свайго начальніка з нажом
У Беларусі судзяць кітайца, які кінуўся на свайго начальніка з нажом. 48-гадовага мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён наўмысна нанёс цяжкае цялеснае пашкоджанне. Пацярпелы — брыгадзір, таксама грамадзянін Кітая. Крымінальную справу разглядае суд Добрушскага раёна, паведамляе БелаПАН.
Канфлікт адбыўся на тэрыторыі завода па вытворчасці кардону, які будуецца кітайскай кампаніяй. Сварка ўзнікла на глебе вытворчых адносін.
Абодва фігуранты справы не размаўляюць на дзяржаўных мовах Беларусі, таму судовы працэс праходзіць з удзелам перакладчыкаў, а таксама прадстаўніка консульства Кітая. Прысуд па справе чакаецца ў канцы кастрычніка. Абвінавачванаму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.
Фота: Fotolia