У Беларусі сёлета другі прысуд за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне

У Беларусі сёлета другі прысуд за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне

У Гомельскім абласным судзе да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага Міхаіла Лістападава, жыхара Салігоршчыны, ураджэнца Расіі. Мужчына хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "падрыхтоўцы да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы".

Абставіны крымінальнай справы праваабаронцам невядомыя (працэс праходзіў у закрытым рэжыме). Яны адзначаюць, што гэта другі прысуд у Беларусі за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года. Першы быў агучаны ў ліпені ў Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі