У Беларусі ўжо 1062 палітвязні

У Беларусі ўжо 1062 палітвязні

У Беларусі ўжо 1062 палітвязні. Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 12 чалавек. Гэта — Ілля Валенціновіч, Мікіта Валенціновіч, Таццяна Гацко, Кацярына Гібкая, Аляксандр Гузанаў, Анастасія Кухарава, Сяргей Лапко, Аляксандр Новаш, Уладзімір Севярын, Данііл Чэўнакоў, Васіль Ярмоленка, Сяргей Ярошкін. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Усе згаданыя асобы праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ярошкіна і Лапко накіравалі для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, іншым выставілі абвінавачванні, узялі пад варту ці вынеслі прысуды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі