У Беларусі ўжо 589 палітвязняў

У Беларусі ўжо 589 палітвязняў

У Беларусі ўжо 589 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ трох чалавек — Юрыя Дрэка, Аляксандра Бажкова і Віктара Каліноўскага. Усе яны былі асуджаныя на розныя тэрміны за нанясенне "надпісаў пратэстнага характару", паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Дрэка асуджаны ў сакавіку 2021-га судом Савецкага раёна Мінска на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за надпіс "СБ - с... бойцеся" на агароджы будаўнічай пляцоўкі ў цэнтры сталіцы. Пацярпелымі прызналі некалькі супрацоўнікаў Выдавецкага дома "Беларусь сегодня".

Бажкоў асуджаны судом Аршанскага раёна да трох месяцаў арышту за нанясенне пратэстных надпісаў на будынку папраўчай калоніі.

Каліноўскі асуджаны судом Брэсцкага раёна на два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за надпісы пратэстнага характару ў розных грамадскіх месцах Брэста і Брэсцкага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі