У Беларусі ўжо больш за 600 ахвяр каранавіруса
У Беларусі ўжо 603 ахвяры каранавіруса. За апошнія суткі памерлі чатыры чалавекі (напярэдадні было таксама +4, раней — +3), паведамляе ў пятніцу ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Новых выпадкаў каранавіруса зноў стала больш — 105 (у папярэднія суткі — 101, раней — 97). Агулам зарэгістравана 69308 выпадкаў.
З бальніц выпісана 66452 чалавекі (+274, напярэдадні было +285).
Сцвярджаецца, што праведзена ўжо 1 мільён 402 тысячы 346 тэстаў на каранавірус (+9784, у папярэднія суткі — +8636).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.